Плошча Парыжскай Камуны (Мінск): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
→Гісторыя: + {{ізаляваны артыкул}} |
||
Радок 16: | Радок 16: | ||
[[ru:Площадь Парижской коммуны (Минск)]] |
[[ru:Площадь Парижской коммуны (Минск)]] |
||
[[uk:Площа Паризької Комуни (Мінськ)]] |
[[uk:Площа Паризької Комуни (Мінськ)]] |
||
{{ізаляваны артыкул}} |
Версія ад 08:47, 8 кастрычніка 2010
Плошча Парыжскай камуны - плошча ў цэнтры Мінска. у лістападзе 2009 года плошча пераназваная ў Траецкую Гару (гістарычная назва, існавала да 1919 года)
Плошча размешчана ў Цэнтральным раёне паміж вуліцамі Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Куйбышава і Пашкевіч.
На плошчы размешчаны Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Астатнюю частку плошчы займае сад, на цэнтральнай алеі якога ўстаноўлены помнік беларускаму паэту Максіму Багдановічу. Вакол плошчы размешчаны павільён Нацыянальнага выставачнага цэнтра «Белэкспа», будынка гарадской клінічнай бальніцы № 2, Траецкага прадмесця, Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча. З боку вуліцы Куйбышава да плошчы прымыкае Піянерскі парк, у якім стаіць помнік піянеру-герою Марату Казею.
Гісторыя
У другой палове XVI ст. на гэтым месцы паўстаў Траецкі базар, які стаў адным з найбуйнейшых у Мінску. Плошча, занятая кірмашом, стала называцца Траецкай плошчай. У 1919 г. плошча была перайменаваная ў памяць аб Парыжскай камуне 1871 г. Рынак існаваў да 1933 г., калі пачалося ўзвядзенне Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР па праекце архітэктара І. Р. Лангбарда. Тэатр адкрыўся ў 1938 г. Падчас вайны будынак тэатра не было разбурана. У 1950 г. на плошчы быў разбіты дэкаратыўны сад. У 1981 г. быў адкрыты помнік Максіму Багдановічу ў гонар 90-годдзя з дня яго нараджэння.
У цяперашні час праводзіцца рэканструкцыя будынка тэатра і прылеглага да яго саду.