Хорст Кёлер: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: cbk-zam:Horst Köhler |
|||
Радок 12: | Радок 12: | ||
У 2000-2004 - прэзідэнт Міжнароднага валютнага фонда. |
У 2000-2004 - прэзідэнт Міжнароднага валютнага фонда. |
||
У 2004-2010 - прэзідэнт Германіі. Падаў у адстаўку з-за моцнай адмоўнай рэакцыі на яго спрэчныя выказванні наконт выкарыстання бундэсвера для абароны эканамічных інтарэсаў ФРГ. |
У 2004-2010 - [[прэзідэнт Германіі]]. Падаў у адстаўку з-за моцнай адмоўнай рэакцыі на яго спрэчныя выказванні наконт выкарыстання бундэсвера для абароны эканамічных інтарэсаў ФРГ. |
||
{{DEFAULTSORT:Кёлер}} |
{{DEFAULTSORT:Кёлер}} |
Версія ад 13:51, 15 снежня 2010
Хорст Кёлер (ням.: Horst Köhler; нар. 22 лютага 1943, Скербешущ) — нямецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Паходзіць з сям'і бесарабскіх немцаў, якая ў 1940 г. перасялілася з малдаўскай вёскі Рышканы на тэрыторыю акупаванай Германіяй Польшчы.
Кар'ера
З 1965 да 1969 Келер вучыўся ў універсітэце ў Цюбінгене па спецыяльнасці «палітэканомія і паліталогія». З 1969 да 1976 ён працаваў там як асістэнт ў Інстытуце прыкладнога эканамічнага аналізу. З 1976 да 1981 ён працаваў у Федэральным міністэрстве эканомікі.
У 1982 ён памяняў месца працы на Федэральнае міністэрства фінансаў. Будучы статс-сакратаром міністэрства, з 1990 па 1993 выконваў ролю шэрпы (памочніка па справах "Вялікай сямёркі") канцлера Гельмута Коля.
З 1993 да 1998 ён быў прэзідэнтам Асацыяцыі ашчадных банкаў Германіі і наступныя 2 гады кіраваў Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) у Лондане.
У 2000-2004 - прэзідэнт Міжнароднага валютнага фонда.
У 2004-2010 - прэзідэнт Германіі. Падаў у адстаўку з-за моцнай адмоўнай рэакцыі на яго спрэчныя выказванні наконт выкарыстання бундэсвера для абароны эканамічных інтарэсаў ФРГ.