Рамсарская канвенцыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'right '''Рамсарская канвенцыя''' ({{lang-en|The Convention on Wetlands of International Importance, especially as Wat...'
(Няма розніцы)

Версія ад 17:08, 9 красавіка 2011

Рамсарская канвенцыя (англ.: The Convention on Wetlands of International Importance, especially as Waterfowl Habitat) поўная назва: Канвенцыя аб водна-балотных угоддзях, якія маюць міжнароднае значэнне галоўным чынам у якасці месцапражыванняў вадаплаўных птушак, была прынята ў лютым 1971 года ў г. Рамсар (Іран),пазней былі ўнесены папраўкі 1987 г. Реджайна, Саскачэван, Канада.

Канвенцыя ўяўляе сабой першы глабальны міжнародны дагавор, цалкам прысвечаны аднаму тыпу экасістэм або хабітатаў (хабітаты — ад англ. habitat, прыродныя асяроддзі пражывання якога-небудзь пэўнага біялагічнага віду ці відаў). Прыкладамі хабітатаў могуць паслужыць лясы, падземныя пячоры, прэсныя азёры і рэкі, і т. д.). Водна-балотныя ўгоддзі займаюць прамежкавае становішча паміж сухапутнай і воднай сістэмамі.

Водна-балотныя ўгоддзі — раёны балот, фенаў, тарфяных угоддзяў ці вадаёмаў — натуральных або штучных, пастаянных або часовых, стаячых або праточных, прэсных, саланаватых або салёных, уключаючы марскія акваторыі, глыбіня якіх пры адліве не перавышае шасці метраў, а пад вадаплаўнымі птушкамі разумеюцца птушкі, экалагічна звязаныя з водна-балотнымі ўгоддзямі (артыкул 1 Канвенцыі).

Па стану на 26 сакавіка 2010 г. удзельнікамі сапраўднай канвенцыі з'яўляюцца 159 дзяржаў, на тэрыторыі якіх знаходзіцца 1888 водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння агульнай плошчай 185 272 001 га.[1]

2 лютага адзначаецца Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў.

Зноскі

Спасылкі