Адміністрацыйны рэсурс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Адміністрацыйны рэсурс — рэсурс уплыву асобных чыноўнікаў і дзяржаўных інстытутаў.

У Расійскай Федэрацыі адміністрацыйным рэсурсам таксама называюць залішні ўплыў палітычных сілаў, партый і чыноўнікаў на якія-небудзь сферы дзейнасці. Упершыню тэрмін ужыты 9 жніўня 1995 года Дзмітрыем Альшанскім, дырэктарам Цэнтра стратэгічнага аналізу і прагнозу [1], вызначаючы ўплыў чыноўнікаў на ход выбараў. Перад выбарамі ў Дзярждуму Альшанскі прадставіў журналістам рэйтынг партый. Адным з параметраў там згадваўся «паказчык адміністрацыйнага рэсурсу». Пасля гэта паняцце стала выкарыстоўвацца і ў навуковай літаратуры, характарызуючы праблему цеснай узаемасувязі эканомікі і палітыкі [2].

Прыкладамі выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу з'яўляюцца:

  • перанясенне выбараў;
  • павелічэнне колькасці выбаршчыкаў на выбарах (напрыклад, удзел у галасаванні на мясцовых выбарах салдат мясцовых воінскіх частак, якія знаходзяцца па месцы правядзення выбараў толькі ў перыяд праходжання ваеннай службы, што з пункту гледжання закона па меншай меры спрэчна), памяншэнне палітычнай канкурэнцыі і інш.;
  • выправаджэнне на розных падставах членаў выбарчых камісій з участкаў, знішчэнне непажадана запоўненых бюлетэняў і запаўненне загадзя нарыхтаваных старшынёй камісіі бланкаў выбарчых бюлетэняў (з улікам колькасці патэнцыяльных выбаршчыкаў) не-выбаршчыкамі (як правіла, старшынёй камісіі, якія з'яўляюцца супрацоўнікам спецслужбаў, адміністрацыяй установы, дзе размешчаны выбарчы ўчастак, супрацоўнікамі мясцовых органаў выканаўчай улады, а таксама паліцэйскімі). Дадзены метад дазваляе дамагчыся фальсіфікацыі «высокага» паказчыка яўкі выбаршчыкаў і «перамогі» патрэбнага заказчыку кандыдата. Гэты метад паспяхова выкарыстоўваецца і пры правядзенні плебісцытаў;
  • адмова ў допуску на выбарчыя ўчасткі назіральнікам ад палітычных партый і грамадскіх арганізацый, а таксама журналістам
  • выкарыстанне г.зв. «каруселяў», якія прадугледжваюць галасаванне аднаго выбаршчыка на некалькіх выбарчых участках.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Алімпійскі адмінрэсурс // Ъ-Власть
  2. Адміністрацыйны рэсурс і яго эвалюцыя ў постсавецкай Расіі Р. М. Нурэеў