Азяраўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зарослае мохам возера Слепэ плеса ў Славакіі, пасярэдзіне бачна азяраўка.

Азяра́ўка, або апа́рына, вокнішча[1] — месца ў балоце, дрыгве, якое не зарасло мохам і напоўнена вадою[2]. Часта азяраўкі бываюць шырынёй у некалькі дзясяткаў метраў.

Азяраўкі могуць быць небяспечныя для людзей і жывёл, бо багна, якая іх атачае, можа не вытрымаць нават невялікай вагі і чалавек праваліцца.

Зноскі

  1. Віцебскі краёвы слоўнік . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 26 лістапада 2023.
  2. апарына · Slounik.org . slounik.org. Праверана 26 лістапада 2023.