Айдахаўскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Айдахаўскі ўніверсітэт
англ.: University of Idaho
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Idaho
Заснаваны 1889
Студэнты 10 791[1] і 8 885[2]
Размяшчэнне Москаў, Айдаха, ЗША
Сайт uidaho.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Айдахаўскі ўніверсітэт (англ.: University of Idaho) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Москаў у штаце Айдаха, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Айдахаўскі ўніверсітэт быў адзіным універсітэтам штата на працягу 71 года, да 1963 года. Універсітэт прапануе 142 адукацыйныя праграмы, ад бухгалтарскага ўліку да рэсурсаў дзікай прыроды. Ён генеруе 74% усіх даследаванняў у штаце.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж сельскай гаспадаркі і біялагічных навук
  • Каледж мастацтваў і архітэктуры
  • Каледж бізнесу і эканомікі
  • Каледж адукацыі, здароўя і гуманітарных навук
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж паслядыпломнай адукацыі
  • Каледж права
  • Каледж літаратуры, мастацтваў і сацыяльных навук
  • Каледж прыродных рэсурсаў
  • Каледж навук

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]