Айчызныя людзі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Айчызныя людзі, атчызныя людзі, отчычы, людзі непахожыя — катэгорыя залежных сялян у маёнтках феадалаў у Вялікім княстве Літоўскім у 15-18 ст.

Сяляне, якія з розных прычын страцілі права пераходу з маёнтка аднаго феадала на зямлю другога, адсюль і назва «непахожыя людзі», у дакументах 15-16 ст. называліся таксама «отчычамі», бо пераходзілі ў спадчыну («отчыну») разам з маёнткам ад бацькі да сына. Першае ўнармаванне статусу гэтай катэгорыі сялян адбылося ў Прывілеі Казіміра (1447). Паводле павіннасцяў падзяляліся на цяглых, чыншавых і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герасіменя В. Айчызныя людзі // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info