Вышыня дрэва да 25–30 м, дыяметр ствала да 1,2 м. Крона раскідзістая. Кара шэра-бурая. Лісце чаргаванае, няпарнаперыстае, складаецца з 7—9 лісточкаў. Кветкі белыя, духмяныя, у паніклых гронках. Плод — струк. Ёсць формы пірамідальная, шарападобная, бескалючкавая.
Радзіма — Паўночная Амерыка. Расце ў лісцевых лясах адзіночна ці невялікімі групамі. Натуралізавалася ў Еўразіі, Паўднёвай Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі. Інвазіўны від.
Белая акацыя ў Мінску.
На поўдні і паўднёвым захадзе Беларусі вырошчваецца ў садах і парках як дэкаратыўнае дрэва. Рабінія псеўдаакацыя парушае цыкл азоту ў глебе(руск.) (бел. і псуе мясцовыя экасістэмы, за што занесеная ў чорны спіс у 41 краіне Еўропы[2]. З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна занесеная ў чорны спіс і забаронена да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[3].