Акіян паданняў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Акіян паданняў
कथासरित्सागर
Выданне
Commons-logo.svg Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Акіян паданняў» (санск. कथासरित्सागर, Катхасарытсагара, літаральны пераклад «Акіян рэк аповедаў») — вершаваны збор казак і паданняў, якое склаў кашмірскі паэт Самадзева ў 11 стагоддзі.

Аўтар[правіць | правіць зыходнік]

Укладальнік зборніка, Самадзева, паведамляе ў прадмове, што ён — прыдворны паэт кашмірскага цара Ананты, і што ён склаў гэты тэкст для забавы Сур’яваці, жонкі цара. Паэт таксама адзначае, што пры складанні «Акіяна паданняў» ён абапіраўся на эпічную паэму IV стагоддзя «Брыхаткатхі», які дайшоў да нашага часу толькі фрагментамі. Таксама многія з аповесцяў запазычаны з «Махабхараты», «Рамаяны» і «Панчантантры», з кашмірскага фальклору.[1]

Структура твора[правіць | правіць зыходнік]

«Акіян паданняў» складаецца з 18 кніг. Кожная кніга змяшчае некалькі  раздзелаў, якія завуцца тарамга (што перакладаецца «хваля»). У тарамгах чаргуюцца фрагменты прозы і паэзіі. Вершаваныя фрагменты напісаныя ў форме эпічнай страфы «шлока»: два радкі па 16 складоў. Усяго ў кнізе 22 тысячы двухрадкоўяў.[2]

Зборнік уяўляе сабой аповесць у аповесці. Сюжэт «Акіяна паданняў» складаецца з трох частак. Вакол цэнтральнага сюжэту будуецца не менш за 350 аповесцяў. Першая кніга — гэта гісторыя напалову бога Пушпаданты, які падслухаў гаворку Шывы і Парваці, і раззлаваная Парваці пракляла Пушпаданту на пераўвасабленне ў целе чалавека.

Другая частка (кнігі другая — пятая) распавядае пра цара Удаяну, які з дапамогай мудрага дарадцы падпарадкаваў сабе землі суседніх цароў і здабыў двух жонак.

Астатнюю частку «Акіяна паданняў» займае гісторыя сына Удаяны — царэвіча Нараваханадаты, які пасля доўгіх падарожжаў і выпрабаванняў набывае ўладу над народам напалову багоў відзядхаров і злучаецца з жонкай, з якой быў разлучаны.

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. J. S. Speyer, Studies about the Kathasaritsagara (Wiesbaden: M. Sandig, 1968)
  2. Penzer 1924 Vol I, p xxxi.