Алена Ладава
Алена Ладава | |
---|---|
чэшск.: Alena Ladová | |
Дата нараджэння | 29 снежня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 1992 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Чэхаславакія |
Бацька | Josef Lada[d] |
Род дзейнасці | мастачка, пісьменніца, ілюстратарка |
Жанр | ілюстрацыя |
Вучоба | Акадэмія прыкладных мастацтваў у Празе |
Уплыў | Эміль Філа |
Подпіс |
А́лена Ла́дава (чэшск.: Alena Ladová; 29 снежня 1925, Прага, Чэхаславакія — 25 чэрвеня 1992, Прага, Чэхаславакія) — чэская мастачка, кніжны ілюстратар, сцэнограф і пісьменніца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Першыя ўрокі жывапісу атрымала ў свайго бацькі народнага мастака ЧССР Ёсефа Лада (1887—1957). Пасля заканчэння сярэдняй школы вучылася маляванню ў Дзяржаўнай Школе графічных мастацтваў пад кіраўніцтвам прафесара Карала Тондла. Затым на працягу аднаго года працавала ў Зліне, на кінастудыі Kudlov, дзе захапілася складанай прыгажосцю анімацыйных фільмаў. Стала таленавітым мультыплікатарам. У 1948 годзе скончыла Акадэмію прыкладных мастацтваў у Празе. Вучылася ў прафесара Эміля Філа.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Алена Ладава — вядомы ілюстратар дзіцячых кніг. Праілюстравана больш чым 90 кніг для дзяцей. У 1963 годзе напісала і праілюстравала кнігу «Můj táta Josef Lada» (Мой бацька Ёсеф Лада), дзе распавяла кранальныя гісторыі свайго дзяцінства.
Яе малюнкі часта друкаваліся ў газетах і часопісах для дзяцей, календарах і калядных паштоўках. Ладава зрабіла дызайн сцэны і касцюмы для 16 праектаў чэшскага тэлебачання. Сцэнаграфічная працы мастачкі ўдзельнічалі ў пастаноўках на сцэнах многіх тэатраў Чэхаславакіі. Першы вопыт яе тэатральнай сцэнаграфіі адбыўся ў 1946 годзе, калі яна стварыла афармленне сцэн і касцюмаў да спектакля «Zlodějská Komedie» Ёсефа Томана (Тэатр імя 1 мая — сёння Пражскі нацыянальны тэатр оперы). Апошні тэатральны праект Алены адбыўся ў 1986 годзе, калі яна працавала над драматычнай казкай Ёсефа Лады «Bubáci hastrmani» ў муніцыпальным тэатры ў Кладне.
У цяперашні час у Грусіце дзейнічае пастаянная выстава яе фатаграфій і ілюстрацый, якая з’яўляецца часткай калекцыі Мемарыялу Ёсефа Лады і яго дачкі Алены.
Пахавана ў Празе на Ольшанскіх могілках.
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ BillionGraves — 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jindřich Černý: Osudy českého divadla po druhé světové válce — Divadlo a společnost 1945—1955, Academia, Praha, 2007, str. 132, ISBN 978-80-200-1502-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Alena Ladová (англ.)