Алонса Альварэс дэ Пінеда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алонса Альварэс дэ Пінеда
Дата нараджэння 1494[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1520
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, картограф

Алонса Альварэс дэ Пінеда (ісп.: Alonso Álvarez de Pineda; 1494—1519?) — іспанскі мараплаўца.

Быў пасланы ў 1519 годзе іспанскім губернатарам Ямайкі Франсіска дэ Гараем для даследавання і нанясення на карту паўночнага берага Мексіканскага заліва, у тым ліку вострава Дафін-Айленд. Пінеда прайшоў ад заходняга берага паўвострава Фларыда да горада Веракрус, нанёсшы на карту каля 1200 кіламетраў берагавой лініі. Верагодна, ён быў першым еўрапейцам, які наведаў Тэхас. У жніўні 1519 гда, дабраўшыся да Веракруса, Пінеда сутыкнуўся з Эрнанам Картэсам, які паспрабаваў узяць яго ў палон. Мабыць, ратуючыся ад Картэса, Пінеда рушыў углыб кантынента і быў забіты індзейцамі — ва ўсякім разе, пра яго вяртанне на Ямайку нічога не вядома.

Зноскі