Альба Аўгуст
Альба Аўгуст | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1993[1] (29 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Біле Аўгуст[d] |
Маці | Перніла Аўгуст |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, кінаактрыса, спявачка |
IMDb | ID 2110232 |
![]() |
Альба Адэль Аўгуст (дацк.: Alba Adèle August; нар. 6 чэрвеня 1993, Капенгаген, Данія) — дацка-шведская актрыса. Атрымала вядомасць дзякуючы свайму з'яўленню ў тэлесерыяле «Дождж» і фільме «Быць Астрыд Ліндгрэн».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Альба Адэль Аўгуст нарадзілася 6 чэрвеня 1993 года ў Капенгагене. Яе бацька — вядомы дацкі кінарэжысёр Біле Аўгуст, а маці — шведская актрыса Перніла Аўгуст. У Альбы ёсць сястра Аста, якая таксама з'яўляецца актрысай. Дзяцінства правяла ў Стакгольме. Скончыла Дацкую школу выканальніцкіх мастацтваў[2].
Акцёрскі дэбют Альбы адбыўся ў 2001 годзе ў фільме «Песня для Марціна», дзе яна выканала эпізадычную ролю. Рэгулярна пачала здымацца ў кіно з 2010 года.
У 2013 годзе прыняла ўдзел у здымках трох эпізодаў серыяла «Забойства на Сандхамне». У 2017 годзе знялася ў першым сезоне серыяла «У заложніках».
Шырокую вядомасць атрымала ў 2018 годзе пасля выхаду на Netflix тэлесерыяла "Дождж"[3]. За роль Сымоны яна была намінаваная на прэміі «Robert prisen» і «Zulu Awards».
У 2018 годзе выканала ролю Астрыд Ліндгрэн у фільме «Быць Астрыд Ліндгрэн»[4], за якую была намінаваная на прэмію «Залаты жук»[5].
У тым же годзе Альба атрымала узнагароду «EFP Shooting Star» на Берлінскім кінафестывалі[6].
Зноскі
- ↑ Alba August // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alba August: «Mit mål har været at skabe mig et job, der ikke føles som et arbejde» Архівавана 29 лістапада 2020.
- ↑ ‘THE RAIN’, NETFLIX’S FIRST DANISH ORIGINAL SERIES STARTS PRODUCTION IN DENMARK.
- ↑ Interview with Alba August: «My dream is to play as different characters as possible». Archieved.
- ↑ Alba August spiller hovedrollen som Astrid Lindgren i Pernille Fischer Christensens UNGE ASTRID.
- ↑ Alba August. IMDb.