Аляксандр Дзмітрыевіч Ракаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Дзмітрыевіч Ракаў
Дата нараджэння 1840
Дата смерці невядома
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Дзмітрыевіч Ракаў (1840 — ?) — украінскі і беларускі архітэктар часоў Расійскай імперыі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1840 годзе. Выхоўваўся ў Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы з 1855 па 1861 год[1].

Выпушчаны з правам на чын калежскага сакратара і прызначаны архітэктарскім памочнікам у харкаўскую будаўнічую і дарожную камісію, а потым — памочнікам начальніка штучнага стала. У 1865 годзе, па пераўтварэнні будаўнічай камісіі, застаўся па-за штатам, але ў наступным жа годзе зноў паступіў на службу малодшым інжынерам Харкаўскай губерні[1]. У 1868 годзе ўзведзены ў званне архітэктара і ў хуткім часе (1869) заняў месца харкаўскага гарадскога архітэктара[1].

Потым, у 1872 годзе, Аляксандр Дзмітрыевіч прылічаны да Тэхніка-будаўнічага камітэту  (руск.) і 2 студзеня 1873 года быў прызначаны губернскім архітэктарам  (руск.) у Віцебск[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Жырардаўская мануфактура

Быў першым архітэктарам Жырардаўскай мануфактуры ў Харкаве, якая змяшчаецца па вул. Універсітэцкай  (укр.), 10[2], але пасля двух перабудоў — каля 1889 г. па праекце Уладзіміра Немкіна  (укр.) і ў 1912 годзе па праекце Уладзіміра Пакроўскага  (укр.), першапачатковы выгляд радыкальна змяніўся.

Зноскі