Перайсці да зместу

Аляксандр Юр’евіч Зубкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Зубкоў)
Бабслеіст
Аляксандр Зубкоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Юр’евіч Зубкоў
Грамадзянства
Дата нараджэння 10 жніўня 1974(1974-08-10) (50 гадоў)
Месца нараджэння Брацк, Іркуцкая вобласць, СССР
Рост 189 см
Вага 105 кг
Прафесія ваенны
Кар’ера
Пазіцыя пілот
У зборнай з 1999
Статус спаборнічае
Вынікі
Алімпійскія гульні золата (2014), срэбра (2006), бронза (2010)
Чэмпіянат свету золата (2011)
Кубак свету
Дэбют у Кубку свету 1999 год
Перамог у Кубку свету 20 ( x 9 + x 6 + x 5)
Кубак свету сярод двоек перамога (2010/11)
Кубак свету сярод чацвёрак перамога (2004/05, 2005/06, 2008/09, 2011/12, 2012/2013)
Кубак свету ў камбінацыі перамога (2008/09)
Апошняе абнаўленне: 2012
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Юр’евіч Зубкоў (нар. 10 жніўня 1974, г. Брацк, Іркуцкая вобласць, СССР) — расійскі бабслеіст, чэмпіён свету і чатырохразовы чэмпіён Еўропы, сярэбраны прызёр Алімпіяды 2006 у Турыне і бронзавы прызёр Алімпіяды 2010 у Ванкуверы. Двухразовы алімпійскі чэмпіён Алімпіяды 2014 у Сочы па бабслеі. Заслужаны майстар спорту Расіі.

Спартыўная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Займаецца бабслеем з 1999 года.

У 2005 годзе Аляксандр прызнаны лепшым спартсменам года Іркуцкай вобласці.

28—29 студзеня 2006 года Аляксандр Зубкоў і Аляксей Ваявода выйгралі заключны этап Кубка свету па бабслеі, усталяваўшы новы рэкорд трасы ў нямецкім Альтэнбергу. У выніковай класіфікацыі Кубка свету Аляксандр стаў срэбным прызёрам. У чатырохмясцовым экіпажы Аляксандр стаў пераможцам у агульным заліку Кубка Свету па бабслеі.

У 2006 годзе на Алімпійскіх гульнях у Турыне стаў срэбным прызёрам у чацвёрцы па бабслеі.

У 2010 годзе на Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы стаў бронзавым прызёрам у двойцы па бабслеі.

У жніўні 2010 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры. Атрымаў прапанову ад губернатара Іркуцкай вобласці заняць пасаду міністра спорту Іркуцкай вобласці, якое спартсмен прыняў.[1] Але затым перадумаў і вярнуўся ў вялікі спорт.

Па выніках Кубка свету сезона 2010/2011 упершыню ў кар’еры стаў пераможцам у спаборніцтвах двоек. У чацвёрках заняў трэцяе месца. У камбінаваным заліку двоек і чацвёрак паказаў другі вынік. На чэмпіянаце свету 2011 года ўпершыню ў гісторыі расійскага бабслея выйграў залаты медаль у двойках.

5 лютага 2014 года быў выбраны ў якасці сцяганосца зборнай Расіі на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Сочы.[2]

17 лютага 2014 года заваяваў золата ў спаборніцтвах двоек (разам з Аляксеем Ваяводай) на Алімпійскіх гульнях у Сочы.

23 лютага 2014 года заваяваў золата ў спаборніцтвах чацвёрак на Алімпійскіх гульнях у Сочы.

Зноскі