Жаночая гімназія Рэйман
Выгляд
(Пасля перасылкі з Аляксееўская жаночая гімназія Я. Д. Рэйман)
Аляксееўская прыватная васьмікласная з правамі ўрадавай жаночая гімназія Е. Д. Рэйман | |
---|---|
Заснаваны | 21 чэрвеня 1910 |
Тып | гімназія |
Аляксееўская прыватная васьмікласная з правамі ўрадавай жаночая гімназія Е. Д. Рэйман — колішняя навучальная ўстанова ў г. Мінску.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гімназія была заснавана 21 чэрвеня 1910 года. Спачатку ёй належаў будынак па адрасе Койданаўская, 22 (цяпер в. Рэвалюцыйная, 24). У 1913 гімназія пераехала, вызваліўшы памяшканні для Другога вышэйшага пачатковага вучылішча, у будынак, які цяпер знаходзіцца па адрасе в. Кірава, 5.
Будынкі
[правіць | правіць зыходнік]- Будынак па в. Рэвалюцыйнай, 24. Пабудаваны ў XIX стагоддзі з цэглы. Трохпавярховы будынак складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, П-падобны ў плане[1]. Ранейшы адрас — Койданаўская, 22, дом Залкінда. Цяпер у будынку месцяцца грамадскія ўстановы.
- Будынак па Кірава, 5. Пабудаваны ў 1890-я гады як жылы прыватны з цэглы. У 1910 годзе надбудаваны чацвёрты паверх і зменена ўнутраная планіроўка, пасля чаго ў 1913 годзе тут змясцілася гімназія. У плане будынак мае форму трапецыі з двума ўваходамі. Цяпер тут знаходзіцца Суд Еўразійскай эканамічнай супольнасці . Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Зноскі
- ↑ «Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Мінск». Мінск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1988 год.}