Аляксееўскі равелін Петрапаўлаўскай крэпасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Аляксееўскі равелін Петрапаўлаўскай крэпасці
59°56′56″ пн. ш. 30°18′39″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810390040№ 7810390040
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксееўскі равелін — заходні равелін Петрапаўлаўскай крэпасці ў Санкт-Пецярбургу. Ён прыкрывае Трубяцкі і Зотаў бастыёны, а таксама Васільеўскую курціну і Васільеўскую браму. Па абодва бакі ад равеліна знаходзяцца злучаныя з ім фланкамі паўконтргарды. Назва дадзена ў гонар бацькі Пятра I Аляксея Міхайлавіча. Насуперак распаўсюджанаму ўяўленню, назва не звязана са зняволеннем Аляксея Пятровіча (які змяшчаўся ў Трубяцкім бастыёне).

Турма[правіць | правіць зыходнік]

У 1769 г. у равеліне была збудавана драўляная турма, якая ў 1797 г. была заменена каменнай турмой на 20 камер — «Сакрэтным домам». Сярод зняволеных равеліна — дзекабрысты, петрашэўцы, нарадавольцы (да 1884; многія з апошніх памерлі падчас адзіночнага зняволення ў 1882—1884). Па апісанні дзекабрыста Івана Якушкіна «Сцены, пасля паводкі 1824 года, былі пакрыты плямамі; шкло было пафарбавана ў белы колер, і ўсярэдзіне ад іх была ўбудавана ў акно моцная рашотка».

У 1884 годзе зняволеныя былі пераведзены ў Шлісельбургскую крэпасць, пасля чаго Аляксееўскі равелін ужо не выкарыстоўваўся як турма.

У 1895 годзе турма Аляксееўскага равеліна была разбурана, і пратока Нявы, якая стварала востраў, завалена зямлёй.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1