Аляксей Мікалаевіч Краўчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Мікалаевіч Краўчанка
Дата нараджэння 22 ліпеня 1957(1957-07-22) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Член у

Аляксей Мікалаевіч Краўчанка (нар. 22 ліпеня 1957, г. Віцебск) — беларускі жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прафесійнай адукацыі не мае. Член Беларускага саюза мастакоў (2002). Жыве ў Віцебску.

Працуе пераважна ў станковым жывапісе. Цэнтральнае месца ў творчасці займаюць пейзаж, асацыятыўная абстрактная кампазіцыя.

Сярод работ: «Вясновая навіна» (1998), «Півоні» (1999), «Восеньскі краявід з залатой ракой» (2001), «Абуджэнне» (2002), «Краявід-сон» (2003), «Той, хто пралятае міма залатой планеты» (2004), «Траянскі конь» (2005), «Вялікая птушка з птушанятамі» (2005) «Лялечка» (2005), «Вясна» (2008), «Пыл Млечнага Шляху» (2008), «Заапарк» (2008), «Апельсінавы гай» (2009), «Залатое цяля» (2009), «Святланосная рака» (2009), «Цмок, які крочыць» (2009) і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цыбульский, М. Л.  Кравченко Алексей Николаевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 526—527.