Аліна Рубцова
Нарадзілася |
14 студзеня 2004 (20 гадоў) |
||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
Аліна Рубцова (нар. 14 студзеня 2004, Варонеж, Расія) — расійская валейбалістка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Родам з Варонежа, там пачала гуляць у валейбол, з 2019 па 2022 гады выступала за «Ленінградку» з Санкт-Пецярбурга. У канцоўцы чэмпіянату ў 2022 годзе грала ў «Северянцы» і стала чэмпіёнкай Вышэйшай лігі «А». Сезон-2022/23 правяла ў камандзе «Мінчанка» на правах арэнды. У сезоне 2023—2024 дапамагла «Амурскім Тыгрыцам» стаць чэмпіёнкамі Вышэйшай лігі «Б» і атрымаць падвышэнне ў класе.
Была членам моладзевай зборнай Расіі да 17 гадоў. У 2018 годзе была пераможцам «EEVZA» у складзе зборнай Расіі. Чэмпіёнка свету 2021 года сярод моладзевых камандаў у складзе зборнай Расіі пад кіраўніцтвам Аляксандра Карыкава. Па выніках сезона-2021-2022 прызнана лепшай злучнай Моладзевай лігі чэмпіянату Расіі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 14 студзеня
- Нарадзіліся ў 2004 годзе
- Нарадзіліся ў Варонежы
- Ігракі «Ленінградкі» Санкт-Пецярбург
- Ігракі «Северянкі» Чарапавец
- Ігракі «Мінчанкі» Мінск
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Валейбалісткі Расіі
- Ігракі жаночай зборнай Расіі па валейболе