Аматэрасу
| Аматэрасу | |
|---|---|
| Amaterasu-Ōmikami (天照大御神, 天照大神) | |
| Аматэрасу выходзіць з пячоры Ама-но-Івата | |
| Міфалогія | японская |
| Сфера ўплыву | Сонца |
| Пол | жанчына |
| Бацька | Ідзанагі |
| Маці | Ідзанамі |
| Браты і сёстры | Цукіёмі[d][1], Хіруко[d][1], Сусанаа[1] і Кагуцучы[d][1] |
| Дзеці | Амэ но Асіхомімі[d][1], Амэ но Хохі[d][1], Амацухіконэ[d][1], Ікуцухіконэ[d][1], Кума но Кусубі[d][1], Такірыбімэ[d][1], Тагіцу хімэ[d][1] і Іцікішыма хімэ[d][1] |
| У іншых культурах | Eleven-Faced Avalokiteśvara[d] і Nyakuichi Ōji[d] |
Аматэрасу[2] Омікамі, або Тэнсё Дай-дзінь (яп.: 天 照 大 神, «вялікае бажаство, што азарае нябёсы») — багіня-сонца, адно з пануючых божастваў Усеяпонскага пантэона сінто, легендарная прамаці японскага імператарскага роду (лічыцца, што першы імператар Дзіму быў яе прапраўнукам), кіраўніца Нябесных палёў Такамагахара (高 天 原).
Аматэрасу ўшаноўваюць як вынаходніцу вырошчвання рысу, тэхналогіі атрымання шоўку і ткацкага станка.
Нараджэнне
[правіць | правіць зыходнік]Японскі трактат Кодзікі апісвае нараджэнне багіні наступным чынам.
Да таго, як на зямлі з’явіліся людзі, існавала шмат пакаленняў багоў. Апошнімі з іх былі брат і сястра Ідзанагі і Ідзанамі, якія ўступілі ў шлюб, а пасля стварылі розныя астравы Японскага архіпелага і нарадзілі вялікую колькасць багоў і багінь.
Пасля таго, як Ідзанамі памерла, Ідзанагі сышоў за ёй у замагільны свет Ёмі, але не змог вярнуць яе ў свет жывых, і сам вярнуўся апаганеным. Ён пачаў абрад амывання, і з кожнай часткі яго адзення, а таксама частак цела, куды трапляла вада, нараджаліся розныя божаствы. Аматэрасу нарадзілася з тых кропляў, якія трапілі на яго левае вока.
У Аматэрасу ёсць два браты. Цукуёмі, бог ночы, нарадзіўся з вады правага вока, а Сусанаа, бог мора — з носу.