Амерыканскае фізічнае таварыства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амерыканскае фізічнае таварыства
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі scientific society[d], выдавецтва, выдавец свабоднага доступу[d] і навуковае таварыства[d]
Заснаванне
Дата заснавання 20 мая 1899
Член у
aps.org (англ.)

Амерыканскае фізічнае таварыства (англ.: The American Physical Society) — другая ў свеце па колькасці арганізацыя (пасля Нямецкага фізічнага таварыства), якая аб’ядноўвае фізікаў. Была заснавана ў 1899 годзе. Публікуе больш за дзясятак навуковых часопісаў, уключаючы адзін з самых прэстыжных часопісаў па фізіцы Physical Review Letters, а таксама серыю часопісаў Physical Review. Пад эгідай таварыства штогод праводзіцца больш за дваццаць навуковых сустрэч і мерапрыемстваў. У склад Амерыканскага фізічнага таварыства ўваходзіць больш за 47000 членаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

20 мая 1899 года 36 фізікаў Калумбійскага ўніверсітэта заснавалі Амерыканскае фізічнае таварыства (APS), мэтай якога яны абвясцілі «развіццё і распаўсюджванне фізічных ведаў». Спачатку практычна адзіная актыўнасць таварыства складалася ў арганізацыі навуковых сустрэч. У 1913 годзе таварыства пачало выпускаць уласны фізічны часопіс Physical Review, створаны ў 1893 годзе ў Карнельскім універсітэце. З тых часоў выданне часопісаў з’яўляецца другім асноўным напрамкам дзейнасці тварыства. У 1929 годзе пачынаецца выданне часопіса Reviews of Modern Physics, а ў 1958 годзе — Physical Review Letters. З часам у сувязі з ростам папулярнасці і павелічэннем колькасці артыкулаў, што накіроўваюцца ў часопіс, Physical Review быў падзелены на 5 частак (названых літарамі лацінскага алфавіту ад A да E), кожная з якіх прысвечана сваёй больш вузкай тэматыцы. C 2008 года таварвства выпускае бясплатны электронны часопіс Physics, у якім экспертамі коратка апісваюцца найбольш значныя працы, нядаўна апублікаваныя ў іншых часопісах таварыства.

У апошні час дзейнасць таварыства стала яшчэ шырэй. У сувязі з павелічэннем федэральнага фінансавання пасля Другой сусветнай вайны і ў шасцідзясятыя, Амерыканскае фізічнае таварыства стала адной з самых актыўных навуковых арганізацый у свеце, якая ажыццяўляе вялікую колькасць адукацыйных, даследчых і навукова-папулярных праграм.

Амерыканскае фізічнае таварыства мае ў сваім складзе 14 падраздзяленняў і 9 тэматычных груп, якія пакрываюць ўсе галіны фізікі.

Зноскі