Перайсці да зместу

Амран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амран
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
2 239 м
Насельніцтва
  • 90 792 чал. (2012)
Амран на карце Емена
Амран (Емен)
Амран
Амран (Емен)
Амран

Амран (араб. عمران‎‎) — горад у Емене, ў мухафазе Амран.

Дом у Амране.

Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы краіны, за 48 км наўпрост і 52,9 км па дарозе на паўночны захад ад сталіцы Саны, на дарозе, якая вядзе са сталіцы краіны ў горад Саада, на вышыні 2256 м над узроўнем мора[1]. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай мухафазы.

Апісанне горада

[правіць | правіць зыходнік]

Стары горад Амрана знаходзіцца на невялікім пагорку, ён акружаны сценамі. Стары горад цікавы сваімі дамамі, якія пабудаваны з сырой гліны з саломай, што, зрэшты, традыцыйна для засушлівых рэгіёнаў краіны.

Сучасны горад знаходзіцца за межамі гарадскіх сцен.

Па эпіграфіцы вядомы з пачатку 1 тыс. да н. э. Быў адным з цэнтраў ранняй сабейскай каланізацыі ў еменскім нагор’і.

Амран акружаны гарадской сцяной, якая датуюцца 1720 годам.

У 2004 годзе Амран быў месцам сутыкнення паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі з мясцовага племя Хуці.

Па дадзеных на 2013 год колькасць насельніцтва горада складала 92 763 чалавекі.

Год Колькасць
2012 90 792

Зноскі

  1. `Amran, Yemen Page (англ.). Fallingrain Global Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2013. Праверана 9 лютага 2013.