Амімітль
Выгляд
Амімітль (ісп.: Amimitl) — ацтэкскі бог азёраў і рыбакоў. Імя перакладаецца як «вадзяная страла» або «вадзяная дзіда». Паводле «Індзейскай манархіі» храніста Хуана дэ Таркемады асабліва шанаваўся ў Куітлаўаке (Cuitlahuac). Паводле той жа крыніцы, насылаў на людзей, якія заслужылі яго незадавальненне, хваробы накшталт вадзянкі. Ф.-К. Клавіхера ідэнтыфікаваў яго з богам Апачтлі[няпэўнае слова], хутчэй за ўсё, памылкова.[1]