Аміната Турэ
| Аміната Турэ | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Abdoul Mbaye[d] | ||||||
| Пераемнік | Mahammed Dionne[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
12 кастрычніка 1962[1] (63 гады)
|
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
Аміната Турэ (фр. Aminata Touré; нар. 12 кастрычніка 1962, Дакар, Сенегал) — сенегальская жанчына-палітык, прэм’ер-міністр Сенегала з 1 верасня 2013 па 4 ліпеня 2014 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Амінату Турэ нарадзілася 12 кастрычніка 1962 года ў сталіцы Сенегала Дакары. Пры прэзідэнце Макі Сале ў 2012 годзе ўвайшла ва ўрад Абдулы Мбае ў якасці міністра юстыцыі. Прэзідэнт Сенегала Макі Сал 1 верасня 2013 года замест Абдулы Мбае прызначыў новым прэм’ер-міністрам краіны Амінату Турэ. Праз два дні яна сфармавала новы ўрад.
4 ліпеня 2014 года прэзідэнт Сенегала Макі Сал адправіў у адстаўку прэм’ер-міністра Амінату Турэ, пасля таго як кіруючая партыя пацярпела паражэнне на выбарах у гарадскія муніцыпалітэты. У прэзідэнцкай канцылярыі і ў асяроддзі Турэ адзначаюць, што Сал сам папрасіў яе пакінуць пасаду, а па словах экспертаў, насельніцтва непрыхільна адклікалася аб эканамічнай палітыцы ўрада Турэ.
Зноскі
- ↑ Aminata Toure // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bethke F. S. Database of Cabinet Politics in Sub-Sahara Africa
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аміната Турэ