Анатоль Іванавіч Бабылёў
Анатоль Іванавіч Бабылёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 красавіка 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 студзеня 2010 (70 гадоў) |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук (1989) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Анатоль Іванавіч Бабылёў (4 красавіка 1939, г. Кувандык, Арэнбургская вобласць, Расія — 24 студзеня 2010) — юрыст. Доктар юрыдычных навук (1989), прафесар (1989).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Саратаўскі юрыдычны інстытут (1965), Свярдлоўскі юрыдычны інстытут (аспірантура, 1971).
Працаваў у Свярдлоўскім юрыдычным інстытуце (1971—1974, дацэнт кафедры калхознага и зямельнага права), Алтайскім дзяржаўным універсітэце (1974—1979, дацэнт кафедры грамадзянскага права), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1989, дацэнт кафедры дзяржаўнага права і савецкага будаўніцтва, у 1991—1993 — загадчык кафедры экалагічнага і аграрнага права), Арэнбургскім дзяржаўным аграрным універсітэце (1979—1988 і 1993—1995, загадчык кафедры тэорыі і гісторыі права і дзяржавы), Арэнбургскім дзяржаўным універсітэце (1995—1999, дэкан юрыдычнага факультэта), Маскоўскім дзяржаўным універсітэце шляхоў зносін (з 1999, у 2000—2002 — намеснік дырэктара Юрыдычнага інстытута, 2002—2010 — загадчык кафедры тэорыі і гісторыі права і дзяржавы).
Навуковыя інтарэсы: аграрнае права; прыродарэсурснае права.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Званне «Заслужаны юрыст Расійскай Федэрацыі» (1999).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Проблема правового регулирования социального развития трудовых коллективов колхозов (внутриколхозный аспект) : диссертация … доктора юридических наук : 12.00.06 : защищена 00.02.1989 : утверждена 09.06.1989 / Бобылев Анатолий Иванович. — Оренбург, 1988.
- Правовое обеспечение материальной заинтересованности колхозов и колхозников в развитии общественного производства : автореферат диссертации … кандидата юридических наук : 714 / Бобылев А. И. — Свердловск, 1971.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяти Анатолия Ивановича Бобылева (1939—2010) / Н. А. Духно, В. И. Ивакин // Государство и право. — 2010. — № 5. — С. 127—128.