Андрэй Акімавіч Палонскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Акімавіч Палонскі
Дата нараджэння 1819
Дата смерці невядома
Альма-матар

Андрэй Акімавіч Палонскі (1819 — ?) — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1819 годзе[1].

Паступіў выхаванцам у былое вучылішча грамадзянскіх інжынераў у 1837 годзе і па пераўтварэнні яго ў Будаўнічае вучылішча ў 1842 годзе перайшоў у апошняе. Скончыў курс з чынам калежскага рэгістратара ў 1844 годзе[1].

Тады ж прызначаны архітэктарскім памочнікам у Мінскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію, затым камандзіраваны для пабудовы цэркваў у Барысаўскім павеце (1862). Праз тры гады прызначаны звышштатным тэхнікам пры мінскім губернскім праўленні, у 1866 годзе адкамандзіраваны для заняткаў у Тэхнічна-будаўнічы камітэт  (руск.) Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі[1]. Адсюль перайшоў звышштатным тэхнікам будаўнічага аддзялення маскоўскага губернскага праўлення (1867), а ў наступным годзе прызначаны віцебскім губернскім архітэктарам. У 1873 годзе заняў такую ж пасаду ў г. Разані, а потым (1874) — у г. Палтаве[1].

У 1877 годзе выйшаў у адстаўку і заняўся прыватнай практыкай[1].

Зноскі