Андрэй (епіскап цвярскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Андрэй Гердзеневіч)
Jump to navigation Jump to search
Андрэй
Род дзейнасці святар, ігумен, манах
Дата смерці 14 лютага 1324(1324-02-14) ці 1323[1]
Месца пахавання
Бацька Гердзень[1]
Маці Еўпраксія[d]

Андрэй (? — 14 лютага 1324, Багародзічны манастыр на Шошы) — епіскап цвярскі (1289—1316).

Сын літоўскага князя Гердзеня, напэўна, у 1266 годзе разам з маці і братам палонены пскоўскім князем Даўмонтам. У 1289 годзе на просьбу маладога цвярскога князя Міхаіла Яраславіча, Андрэй з ігумена ім жа заснаванага Багародзічнага манастыра на Шошы (або, магчыма, цвярскога Отрача манастыра) быў пастаўлены мітрапалітам Максімам на епіскапа цвярскога. У 1300 годзе разам з мітрапалітам Максімам і епіскапам растоўскім Сімеонам браў удзел у пасталенні ў Ноўгарадзе архіепіскапам наўгародскім Феактысты. Недзе ў 1308—1310 гадах Андрэй, напэўна, як вылучэнец князя Міхаіла Яраславіча, тым часам ужо вял. кн. уладзімірскага, незадаволенага адхіленнем прапанаванай ім кандыдатуры ігумена Геронтыя на мітрапалічы сталец, абвінаваціў мітрапаліта Пятра, які толькі пастаўлены вярнуўся з Канстанцінопаля на Русь, у сімоніі і блаславенні некананічных шлюбаў перад канстанцінопальскімі патрыярхам Афанасіям I, а затым Ніфантам і на Саборы Рускай царквы ў Пераяслаўлі (сабор адбыўся не пазней за зіму 1311). Пасля апраўдання мітрапаліта Пятра епіскап Андрэй, верагодна, быў абаронены вял. князем і таму захаваў цвярскую кафедру. Нягледзячы на падкрэсленае прымірэнне мітрапаліта Пятра з епіскапам Андрэем (у сакавіку 1311 года мітрапаліт разам з Андрэем у Цвяры паставіў епіскапа Харлампія на невядомую епархію (20.3.1311) і Прохара на епіскапа растоўскага (21.3.1311)), адносіны паміж імі наўрад ці наладзіліся. 28 сакавіка 1316 года Андрэй пакінуў кафедру, яна была вакантная на працягу года (пераемнік Андрэя Варсонофій быў пастаўлены толькі 13.2.1317). Сыйшоўшы ў Шошскі манастыр, Андрэй заставаўся палітычна ўплывовай асобай, менавіта пры яго пасярэдніцтве, паводле цвярскіх звестак, восенню 1321 года быў заключаны мірны дагавор паміж цвярскім кн. Дзмітрыем Міхайлавічам і кн. маскоўскім і вял.кн. уладзімірскім Юрыем Данілавічам. Праўда, Сафійскі I летапіс[2] і Маскоўскі летапісны звод[3] канца XV ст. кажуць у гэтым выпадку не пра Андрэя, а пра Варсанофія, але гэта хутчэй пазнейшая няўдалая рэдактарская праўка. У Зборніку 1422 года[4] захавалася акружное пасланне, якое магчыма напісаў Андрэй. Цела Андрэя пасля смерці, паводле наказу еп. Варсанофія, з Багародзічнага манастыра было дастаўлена ў Цвер і пахавана ў кафедральным Спаскім саборы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов, Н. П. Чулков, Н. Д. Чечулин и др. — СПб., М..
  2. ПСРЛ. М., 2000. Т. 5. Вып. 1. Стб. 396.
  3. ПСРЛ. М., 1949. Т. 25. С. 166.
  4. РНБ. Q. I. 312. Л. 196 об.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Meyendorff J. Byzantium and the Rise of Russia. — Cambridge, 1981 (Руск.перакл.: Мейендорф И. Византия и Московская Русь. — Париж, 1990; Таксама апубл.: Сборник трудов протопресв. Иоанна Мейендорфа «История Церкви и восточно-христианская мистика». — М.: ДИ-ДИК; Правосл. Св.-Тихон. Богосл. ин-т, 2000. − 576 с.);
  • Клюг Э. Княжество Тверское (1247—1485 гг.). — Тверь, 1994;
  • Макарий. История Русской Церкви. Кн. 3. С. 415—416;
  • Назаренко А. В. Андрей // Православная энциклопедия. М., 2001. Т. 2. — С. 358
  • Соболевский A. И. Поучение епископа Андрея // ИОРЯС. 1912. Т. 17/3. — С. 80-81;