Святар
Свята́р — сан другой (сярэдняй) ступені святарства «прэсвітар» у праваслаўнай, каталіцкай і старажытна-ўсходніх цэрквах. Паводле навукі тэалогія (дагматыка) адносіцца да агульнай назвы ўсіх трох ступеняў святарства: дыякан, прэсвітар і епіскап.
Паводле царкоўнай дагматыкі, святар мае дар божы Святога Духа, які дае яму магчымасць здзяйсняць царкоўныя Таінствы (Сакраманты), апроч Таінства Святарства, усе царкоўныя службы і даваць вернікам божае блаславенне. Пасвячае ў святары епіскап. У праваслаўнай царкве, дзе гэтае паняцце найбольш пашыраны, святара таксама называюць іерэй, прэсвітар; «поп» (апошняе слова ва ўсходніх славян з ХІХ ст. набыло зняважлівае адценне, у паўднёвых славян і цяпер ужываецца ў асноўным сэнсе). Праваслаўны святар павінен быць абавязкова жанаты ці прыняць манаства (святар-манах называецца «іераманах»). Старшы святар, звычайна кіраўнік ніжэйшай царкоўнай акругі — благачыння ці настаяцель сабора мае ганаровае званне, якое існуе як узнагарода: протаіерэй, протапрэсвітар, «пратапоп» (у манастве ігумен, архімандрыт). Для абазначэння каталіцкага святара ў Польшчы, Беларусі, Украіне, Літве выкарыстоўваецца тэрмін «ксёндз», які паходзіць ад польскага «ksiądz».
Рэлігіяй, якая не мае святароў, з'яўляецца Вера Бахаі. Кожны яе вернік мае права на асабістую інтэрпрэтацыю рэлігійных дагматаў[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Новейший философский словарь / Сост. А. А. Грицанов. — Мн: Изд. В. М. Скакун, 1998. С.58.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Святар. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).