Анна Хол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Анна Хол
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя сямібор'е
Нарадзілася 23 сакавіка 2001(2001-03-23) (23 гады)
Грамадзянства
IAAF 14713272
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анна Хол (англ.: Anna Hall; нар. 23 сакавіка 2001 г., Дэнвер) — амерыканская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў мнагабор’і. Двухразовы прызёр чэмпіянатаў свету ў сямібор’і.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Анна Хол вырасла ў спартыўнай сям’і на ранча Хайлэндс, штат Каларада, недалёка ад Дэнвера. Яе бацька Дэвід займаўся трыма відамі спорту ў Мічыганскім універсітэце: быў кватэрбекам футбольнай каманды, гуляў у баскетбол і ўдзельнічаў у спаборніцтвах па дзесяціборстве. Яе старэйшыя сёстры Кэтрын і Джулія гулялі ў тэніс і бегалі на дыстанцыях у Мічыгане. У яе таксама ёсць малодшая сястра Лорын, маці клічуць Ронетт. Ганна пачала займацца лёгкай атлетыкай у сем гадоў, спачатку скачкамі ў вышыню, а потым таксама паспяхова здаўшы нарматывы на 1500 метрах. Паралельна яна таксама захаплялася катаннем на лыжах, гульнёй у футбол, валейбол і хакей на траве.

На чэмпіянаце свету 2022 года ў ЗША, Анна стала ўладальнікам бронзавага медаля ў сямібор’і з вынікам 6755 ачкоў.

28 мая 2023 года 22-гадовая спартсменка палепшыла свой вынік у сямібор’і на 233 балы, набраўшы лепшыя ў свеце 6988 балаў за перамогу на прэстыжным турніры Hypo-Meeting у Гетцысе, Аўстрыя. У жніўні 2023 года на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Будапешце, спартсменка з ЗША, у сямібор’і, з вынікам 6720 ачко стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету.

Зноскі