Ансамбль народнага танца Грузіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Выступленні грузінскіх танцораў

Ансамбль народнага танца Грузіі — харэаграфічны калектыў, заснаваны ў Тбілісі (Грузінская ССР) у 1945 годзе. Першымі кіраўнікамі ансамбля, а таксама яго салістамі сталі муж і жонка Ніна Рамішвілі (танцавала да 1972 года) і Ілля Сухішвілі (танцаваў да 1954 года).

У ансамблі працавалі заслужаныя артысты Грузінскай ССР. М. Мхеідзэ, В. Купарадзэ, Г. Сурвіладзэ, Н. Лордкіпанідзэ, Ш. Барамідзэ, В. Каландадзэ, З.Білаловіч

У яго рэпертуары — народныя танцы розных народнасцяў Грузіі, Асеціі, а таксама тэатралізаваныя сюжэтныя пастаноўкі з музычным суправаджэннем на грузінскіх народных інструментах. Сярод танцаў, выкананых артыстамі ансамбля — «Картулі» (груз. ქართული), жаночы танец «Самаія» (груз. სამაია), «Кінтауры», «Даўлуры», аджарскія танцы «Гандаган» і «Харумі», азербайджанская танец «Джэйрані», асяцінскія «Сімд» і «Жартоўны танец», «Ілауры», танец Хонга, «Хеўсурскі танец» і іншыя нумары.

Пачынаючы з 1948 года ансамбль пачаў гастраляваць па гарадах СССР, затым таксама выязджаў на гастролі ў Польшчу, Румынію, ЗША, Фінляндыю, Францыю, Чэхаславакію, Аўстрыю, Балгарыю, Венгрыю, Данію, Венесуэлу, Калумбію, на Кубу.

У 1967 годзе ансабль выступаў у Ітаіі, на сцэне міланскага тэатра «Ла Скала»[1]. Газеты пісалі аб гэтым выступленні:

«Грузінскія артысты балета — сама дасканаласць. Гэта не танец — гэта палёт. Бура на сцэне! Іх танец кідае выклік законам гравітацыі. Саюз мужчынскай бравады і жаночай грацыёзнасці. Феерыя танцораў, якія ўзлятаюць ў паветра з калейдаскапічнай геаметрыяй і ваеннай дакладнасцю.»

Да 2007 года ансамблем кіраваў сын першых мастацкіх кіраўнікоў Тэнгіз Сухішвілі[1][2]. Пасля яго смерці кіраўнікамі ансамбля сталі яго дзеці Ніно і Ілля Сухішвілі (малодшы) — ўнукі Ніно Раміашвілі і Іллі Сухішвілі.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]