Антанела Пальмізана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Антанела Пальмізана
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя 20 kilometres race walk[d]
Нарадзілася 6 жніўня 1991(1991-08-06)[1] (32 гады)
Грамадзянства
Рост 166 см
Вага 49 кг
IAAF 14284942
Афіцыйны сайт (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антанела Пальмізана (іт. Antonella Palmisano; нар. 6 жніўня 1991 г., Матола, Апулія) − італьянская лёгкаатлетка, чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў спартыўнай хадзьбе на 20 км, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Першы поспех ёй прыйшоў у 2009 годзе на чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў (10 км), дзе яна заваявала срэбра. У тым жа годзе атрымала бронзу на Кубку Еўропы па спартыўнай хадзьбе (10 км).

На Кубку свету па спартыўнай хадзьбе ў 2010 годзе стала першай. Усе гэтыя спаборніцтвы былі юніёрскімі.

На чэмпіянаце свету 2013 года ў Маскве была 13-й. Праз два гады ў Пекіне на сусветным першынстве — 5 месца. На чэмпіянаце свету 2017 года заваявала бронзавы медаль.

На Камандным чэмпіянаце Еўропы 2021 года па спартыўнай хадзьбе стала пераможцай на дыстанцыі 20 км. Таксама яна атрымала бронзу ў камандных спаборніцтвах.

На Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа стала алімпійскай чэмпіёнкай на дыстанцыі 20 км, з часам 1:29:12.

У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Будапешце, італьянская спартсменка, у спартыўнай хадзьбе на 20 кіламетраў з вынікам 1:27:26 стала бронзавай медалісткай чэмпіянату свету.

Зноскі

  1. Antonella Palmisano // World Athletics database