Антоніа Уотсан
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | спрынт[d] |
Нарадзіўся | 11 верасня 2001[1] (23 гады) |
IAAF | 14737996 |
![]() |
Антоніа Уотсан (англ.: Antonio Watson; нар. 11 верасня 2001 г.) — ямайскі лёгкаатлет, які спецыялізуецца ў бегу на 400 метраў. Чэмпіён свету 2023 года. Сярэбраны прызёр летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2018 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 2018 годзе ён заваяваў сярэбраны медаль у бегу на 200 метраў на летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях, якія праходзілі ў Буэнас-Айрэсе, у Аргенціне. У 2021 годзе Антоніа заваяваў бронзавы медаль на дыстанцыі 200 метраў і золата ў эстафеце 4х100 метраў на чэмпіянаце NACAC U23.
У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыках Будапешце Уотсан выйграў золата ў бегу на 400 метраў з вынікам 44,22. З 1983 года, калі на першым чэмпіянаце свету перамогу святкаваў Берт Камеран, у ямайскіх атлетаў не было золата ў гэтым відзе праграмы.