Антракноз лёну

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Антракноз лёну[1] — грыбковае захворванне раслін  (польск.), выкліканае відам калетотрых лёну (Colletotrichum lini). Належыць да групы антракнозаў  (руск.).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Можа назірацца ва ўсе фазы развіцця лёну, але найбольшую шкоду робіць у перыяд усходы-«ёлачка». У фазе ўсходаў на семядольных лісточках з’яўляюцца рэзка акаймаваныя іржава-аранжавыя плямы, з-за чаго ўчасткі паражанага лёну страчваюць сваю ярка-жоўтую афарбоўку і становяцца пажоўклымі. З часам семядолі бурэюць і адміраюць.

Зноскі

  1. Лён 2009, с. 18-19.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..