Апакаліпсіс (фільм)
Апакаліпсіс![]() | |
---|---|
англ.: Apocalypto | |
![]() | |
Жанр | драматычны фільм і гістарычная драма[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Icon Productions[d] і Touchstone Pictures[d] |
Працягласць | 139 хв. |
Бюджэт | 40 000 000 $ |
Зборы | 120 673 227 $[10] |
Краіна | |
Мова | Yucatec Maya[d] |
Год | 2006 і 14 снежня 2006[1] |
IMDb | ID 0472043 |
«Апакаліпсіс» (англ.: Apocalypto) — мастацкі фільм 2006 года рэжысёра Мэла Гібсана[11].
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Невялічкая вёсачка, закінутая ў джунглях, падвяргаецца нападу суседняга племя, якое рабуе хаціны мясцовых жыхароў, забірае жанчын і дзяцей, а мужчын выкарыстоўвае для ахвярапрынашэнняў. Маладому паляўнічаму па імені Лапа Ягуара ўдаецца выратаваць цяжарную жонку і маленькага сына ад расправы, схаваўшы іх у земляной яме. Сам жа ён трапляе ў палон да захопнікаў, якія вядуць яго ў горад мая, каб там забіць. Дарогай яны сустракаюць хворую дзяўчынку, якая адзіная ў сваім племені засталася ў жывых пасля эпідэміі. Упаўшы ў транс, яна прадказвае хуткую гібель усёй цывілізацыі індзейцаў.
Героя прыводзяць на месца расправы, дзе ўжо сабраўся натоўп гараджан. Пачынаецца рытуал ахвярапрынашэння богу Кукулькану: людзям жыўцом вырываюць сэрца, адсякаюць галаву і скідваюць з лесвіц піраміды. Гэтая доля чакае і Лапу Ягуара, аднак адбываецца сонечнае зацьменне і сярод мясцовых жыхароў усчынаецца перапалох. Палонных, што засталіся ў жывых, вырашаюць нібыта адпусціць за межы горада, дзе іх усё адно чакае гібель ад дзідаў і стрэл мая. Паляўнічы спрабуе ўцячы, але зноў аказваецца акружаны ворагамі. Цяпер канец яго ўжо дакладна прадвызначаны, аднак нечакана на даляглядзе з’яўляюцца караблі канкістадораў — у страху праследавацелі забываюцца на сваю ахвяру. Скарыстаўшыся момантам, Лапа Ягуара збягае. Ён вяртаецца ў вёску, дзе вызваляе жонку і сына з земляной ямы.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 9 кінаўзнагародамі і яшчэ 23 намінацыямі[12].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
- ↑ а б http://stopklatka.pl/film/apocalypto Праверана 6 студзеня 2016.
- ↑ а б в г http://www.siamzone.com/movie/m/4408 Праверана 6 студзеня 2016.
- ↑ http://www.filmaffinity.com/es/film368520.html Праверана 6 студзеня 2016.
- ↑ а б http://www.metacritic.com/movie/apocalypto Праверана 6 студзеня 2016.
- ↑ http://www.bbfc.co.uk/releases/apocalypto-2007-0 Праверана 6 студзеня 2016.
- ↑ http://www.telerama.fr/cinema/films/apocalypto,288264,critique.php Праверана 6 студзеня 2016.
- ↑ а б http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=61676.html Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0472043/fullcredits Праверана 6 студзеня 2016.
- ↑ https://www.imdb.com/title/tt0472043/
- ↑ Apocalypto (2006) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 11 лістапада 2020.
- ↑ Apocalypto — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 11 лістапада 2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Апакаліпсіс на сайце «Internet Movie Database» (англ.)