Аполле (рэгіён, Украіна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прыднястроўскае Аполле

Аполле (Падольскае сугор’е) — этнагеаграфічны рэгіён на захадзе Украіны ў заходняй частцы Падольскага ўзвышша.

Звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана на паўднёвы ўсход ад Львова ў межах Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Цярнопальскай абласцей. На ўсходзе мяжуе з ракой Залатая Ліпа, на захадзе — з ракой Верашчыцай (па іншым крыніцам — з ракой Шчыркаю), на поўдні падыходзіць да Днястра, на поўначы — да Львоўскага плато, Голагораў і Перамышлянскага нізкагор’я. Дзеліцца на прыродныя раёны: Рагатынскае Аполле, Прыднястроўскае Аполле, Ходараўскае Аполле, Львоўскае Аполле, Бурштынскае Аполле і Галіцкае Аполле.

Адной з частак Аполля з’яўляецца Беражанска-Цярнопальскае ўзвышша.

Пераважныя вышыні — 350—400 м. Раздзелены рэкамі Шчырка, Зубра, Давыдаўка, Бібрка, Свірж, Гнілая Ліпа, Сцюдзёны Пацік, Нараеўка (усе — левыя прытокі Днястра). Распаўсюджаныя букава-дубовыя лясы на шэрых лясных глебах. Значныя плошчы разараныя, густа заселеныя.

Вяршыні[правіць | правіць зыходнік]

  • Іванава (352 м)
  • Лысая (363 м)
  • Пастяўнік (355 м)
  • Кабыліца (400 м)
  • Высокая (400 м)
  • Беніўка (368 м)
  • Доўгая (405 м)
  • Чорная (402 м)
  • Высокая Гара (415 м)
  • Лысоня (399 м)
  • Папеліха (443 м)

Этнарэгіён[правіць | правіць зыходнік]

Назва Аполле таксама тычыцца этнаграфічнага рэгіёну, які цалкам або часткова ахоплівае Бродыўскі, Бускі, Жыдачыўскі, Золачыўскі, Каменка-Бугскі, Мыкалаіўскі, Перамышлянскі, Пустомытаўскі раёны Львоўскай вобласці; Галыцкі, Рагатынскі раёны Івана-Франкоўскай вобласці; Бэрэжанскі, Бучацкий, Збароўскі, Казіўскі, Манастырыскі і Чырвонаармейскі раёны Цярнопальскай вобласці.

У шырокім сэнсе назва Аполле (слова славянскага паходжання) ўжывалі да шэрагу рэгіёнаў і населеных пунктаў у Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіне, дзе натуральна спалучаліся бязлесныя ўчасткі ворных зямель разам з засаджанымі дрэвамі і травяністымі плошчамі з шэрымі ляснымі глебамі і умерана-кантынентальнымі кліматычнымі ўмовамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]