Аптэкарскі востраў
Аптэкарскі востраў? | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча |
|
Размяшчэнне | |
59°58′23″ пн. ш. 30°18′36″ у. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аптэкарскі востраў — адзін з астравоў, размешчаных у паўночнай частцы дэльты ракі Нявы, уваходзіць у склад Петраградскага раёна горада Санкт-Пецярбурга. Аддзяляецца ад Петраградскага вострава ракой Карпаўкай, ад Каменнага і Крастоўскага астравоў — Малой Неўкай, ад Выбаргскай стараны — Вялікай Неўкай. Плошча вострава — каля 2 км².
Фінская назва Корпісаары (фін. Korpisaari — востраў глухога лесу) — востраў з дрымучым лесам або Корпісаары (фін. Korppisaari) — Варонін востраў. Востраў мае і рускія назвы — Дзікі або Яловы востраў.
Сучасная назва Аптэкарскі востраў вядома з 1726 года, дадзена ад Аптэкарскіх агародаў (цяпер Батанічны сад).
Аптэкарскі востраў злучаны з Петраградскім сям’ю мастамі: Аптэкарскім, Петрапаўлаўскім, Сіліным, Геслераўскім, Карпаўскім, Барочным і Маладзёжным, з Каменным востравам — Каменаастроўскім мастом, з Выбаргскай стараной — Кантэміраўскам і Грэнадзерскім.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1