Ара Грач’евіч Геваргян
Ара Грач'евіч Геваргян | |
---|---|
арм.: Արա (Արայիկ) Գևորգյան | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | вольная барацьба |
Нарадзіўся |
22 студзеня 1973 (51 год) |
Грамадзянства | |
Рост | 165 см |
Спартыўныя ўзнагароды | ||
---|---|---|
Вольная барацьба | ||
Чэмпіянаты свету | ||
Золата | Атланта 1995 | да 68 кг |
Золата | Краснаярск 1997 | да 69 кг |
Золата | Тэгеран 1998 | да 69 кг |
Чэмпіянаты Еўропы | ||
Срэбра | Стамбул 1993 | да 68 кг |
Срэбра | Рым 1994 | да 68 кг |
Бронза | Фрыбург 1995 | да 68 кг |
Срэбра | Будапешт 1996 | да 68 кг |
Золата | Варшава 1997 | да 69 кг |
Срэбра | Браціслава 1998 | да 76 кг |
Ара́ (Ара́ік) Гра́ч'евіч Геваргя́н (арм.: Արա (Արայիկ) Գևորգյան; нар. 22 студзеня 1973, Кахцрашэн, Армянская ССР) — савецкі і армянскі барэц вольнага стылю, шматразовы чэмпіён Арменіі, чэмпіён Еўропы (1997), трохразовы чэмпіён свету (1995, 1997, 1998). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1991). Заслужаны майстар спорту Арменіі (1995).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ара Геваргян нарадзіўся 22 студзеня 1973 года ў сяле Кахцрашэн Арташацкага раёна Армянскай ССР. Пачаў займацца барацьбой у 1984 годзе пад кіраўніцтвам Разіка Галецяна. На мяжы 1980-х і 1990-х гадоў уваходзіў у склад юніёрскай зборнай СССР, у 1991 годзе стаў чэмпіёнам Еўропы ва ўзроставай катэгорыі да 18 гадоў. З 1992 года прыцягваўся ў моладзевую каманду Арменіі, а з 1993 – у нацыянальную зборную гэтай краіны. Найболей паспяхова Ара Геваргян выступаў у сярэдзіне і другой палове 1990-х гадоў. У 1995, 1997 і 1998 гадах ён тройчы заваёўваў званне чэмпіёна свету, а ў 1997 годзе выйграваў таксама чэмпіянат Еўропы. Дзякуючы гэтым поспехам ён лічыўся адным з галоўных фаварытаў на Алімпійскіх гульнях у Атланце і Сіднеі, але не змог заняць на гэтых спаборніцтвах прызавое месца.
У 2001 годзе перайшоў у цяжэйшую вагавую катэгорыю. Не дасягнуўшы ў ёй высокіх вынікаў, завяршыў міжнародную спартыўную кар'еру пасля ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Афінах. У 2005—2008 гадах выступаў за клубы нямецкай барацьбітаўскай бундэслігі «Aalen 05» і «Witten 07».
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.fila-official.com/index.php?option=com_database&act=ficheLutteur&Itemid=&id_lutteur=91C90D92614049F380DC251D9DA713A1&filtre_pays=&lettre=G&recherche_lutteur=&lang=en Архівавана 23 студзеня 2013.
- http://www.sports-reference.com/olympics/athletes/ge/arayik-gevorgyan-1.html Архівавана 10 лістапада 2012.
- http://www.ksv-koellerbach.de/popup_sv_club_fighter_details.php?fighter_id=677 Архівавана 11 лютага 2013.
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 22 студзеня
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Армянскай ССР
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Барцы СССР
- Барцы Арменіі
- Майстры спорту СССР міжнароднага класа
- Чэмпіёны Еўропы па вольнай барацьбе
- Чэмпіёны свету па вольнай барацьбе
- Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
- Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
- Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года