Перайсці да зместу

Аргенціна на Алімпійскіх гульнях

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аргенціна дэбютавала на летніх Алімпійскіх гульнях у 1900 годзе і за ўвесь час не прымала ўдзел толькі тры разы: на Гульнях 1904 года ў Сент-Луісе, Гульнях 1912 года ў Стакгольме і Гульнях 1980 года ў Маскве (Аргенціна байкатавала летнія Алімпійскія гульні). На зімовых Алімпійскіх гульнях Аргенціна дэбютавала ў 1928 годзе ў Санкт-Морыцы і потым прапусціла зімовыя Гульні тройчы: у 1932, 1936 і 1956 гадах. З 1960 года аргенцінскія спартоўцы ўдзельнічаюць ва ўсіх зімовых Гульнях.

За час свайго ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях нацыянальная зборная Аргенціны заваявала 77 медалёў, пры гэтым яны ўсе былі заваяваны ў летніх відах спорту. Прыкладна трэць узнагарод (24) прыпадае на спаборніцтвы па боксе, а яшчэ 10 былі заваяваны ў парусным спорце. Нацыянальны Алімпійскі камітэт Аргенціны ўтвораны ў 1923 годзе.

Самымі тытулаванымі спартсменамі ў гісторыі Аргенціны з’яўляюцца хакеістка на траве Лусіяна Аймар і яхтсмен Карлас Эспінола на рахунку кожнага з якіх па 2 сярэбраныя і 2 бронзавыя медалі.