Аргументы функцыі main (C++)
argc і argv — стандартныя аргументы галоўнай функцыі «main» ў мове праграмавання C++[1].
У некаторых аперацыйных сістэмах функцыя main можа мець дадатковыя аргументы.
Прыклад выкарыстання argc і argv
[правіць | правіць зыходнік]Даволі зручна заносіць інфармацыю ў праграму падчас яе выканання. Пры гэтым даныя ў праграму заносяцца праз аргументы каманднага радка. У функцыі «main» прадугледжаныя два адмыслова ўбудаваныя аргументы: «argc» і «argv». argc пазначае колькасць аргументаў, запісаных у камандным радку (argc — цэлалікавы тып даных «int»). Аргумент argv — гэта ўказальнік на масіў указальнікаў сімвальнага тыпу ў камандным радку (argv — указальнік на ўказальнік на сімвальны тып даных «char»). Напрыклад, наступная праграма выводзіць «Hello», а потым праз прабел вашае імя, калі вы ўвялі імя ў праграму:
# include <stdio.h>
# include <stdlib.h>
int main (int argc, char *argv[])
{
if (argc != 2) {
printf("Вы забыліся ўвесці сваё імя.\n");
exit(1);
}
printf("Hello %s", argv[2]);
return 0;
}
- Тлумачэнне. Пасля кампіляцыі праграмы неабходна зайсці ў камандны радок (для Windows-кампілятараў), або тэрмінал (для Linux-кампілятараў), перайсці ў дырэкторыю, дзе знаходзіцца скампіляваная праграма і набраць яе назву (хай, напрыклад, праграма называецца «arg.exe»), а затым сваё імя, напрыклад:
arg Erka
Вывад будзе наступным:
Hello Erka
Калі ўвод такі:
arg
То праграма выведзе радок:
Вы забыліся ўвесці сваё імя
таму што першым аргументам лічыцца назва праграмы, а другім — імя. А па ўмове
if (argc != 2)
колькасць аргументаў не павінна раўняцца двум[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герберт Шилдт. Полный справочник по C++, 4-е издание = C++: The Complete Reference, 4th Edition. — М.: «Вильямс», 2011. — 800 с. — ISBN 978-5-8459-0489-8.