Аркадзь Міхайлавіч Добкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аркадзь Добкін)
Аркадзь Міхайлавіч Добкін
Дата нараджэння: 1960
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Адукацыя
Кампанія EPAM Systems
Пасада прэзідэнт і старшыня рады дырэктараў
Узнагароды і прэміі
медаль «За працоўныя заслугі»

Аркадзь Міхайлавіч Добкін (1960, Мінск, Беларуская ССР, СССР) — беларускі прадпрымальнік. На працягу некалькіх гадоў уваходзіць у першую дзясятку рэйтынга 200 самых паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1960 годзе ў Мінску. Вучыўся ў сярэдняй школе № 50 г. Мінска з матэматычным ухілам. У 1983 годзе скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер электратэхнікі». У 1991 годзе эміграваў у ЗША. У 1993 г. заснаваў EPAM Systems.

Член савета дырэктараў асацыяцыі «Руссофт». Член Савета Асацыяцыі (у 20102011 гадах старшыня) «Інфапарк».

На штогадовым міжнародным конкурсе «Прадпрымальнік года — 2014», які праводзіцца кампаніяй Ernst & Young стаў Нацыянальным пераможцам і пераможцам у намінацыі «Міжнародны бізнес»[2].

Зноскі