Арона

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арона
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Rotjan - Orona Day 1 (95).JPG
Знешні выгляд
Характарыстыкі
Плошча3,9 км²
Найвышэйшы пункт9 м
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
4°30′59″ пд. ш. 172°11′11″ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Фенікс
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Арона (Акіянія)
Арона
Арона
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Аро́на (англ.: Orona) — атол у групе астравоў Фенікс. Належыць дзяржаве Кірыбаці. Плошча - 3,9 км². Незаселены.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атол Арона знаходзіцца ў Ціхім акіяне на поўдзень ад экватара, у 1752 км на паўднёвы ўсход ад Паўднёвай Таравы, сталіцы Кірыбаці. Уяўляе сабою ланцуг каралавых астравоў і скал, якія атачаюць шырокую лагуну глыбінёй да 20 м. Найвышэйшы пункт атола дасягае 9 м над узроўнем акіяна. Клімат экватарыяльны пасатны.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

На атоле захаваліся першародныя лясы і зараснікі хмызняку. У заходняй частцы захоўваюцца штучныя насаджэнні какосавай пальмы. Фаўна прадстаўлена здзічэлымі катамі, свіннямі, пацукамі, яшчаркамі, шматлікімі птушкамі і крабамі. Значна большую цікавасць уяўляюць марская флора і фаўна, асабліва падводная частка каралавых рыфаў. Лагуна Арона звязана некалькімі пратокамі з акіянам, у ёй шмат розных рыб і малюскаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая станцыя Арарыкі

Першымі насельнікамі атола Арона былі палінезійцы, што падцвярджаецца наяўнасцю на астраўках палінезійскіх пацукоў, якіх тыя прывезлі з сабою для палявання, а таксама рэшткі некалькіх платформаў. Мяркуецца, што адна з іх была стадолам марае. Аднак да прыбыцця еўрапейцаў палінезійцы пакінулі гэтае месца.

Атол быў адкрыты ў XIX ст. брытанскімі кітабоямі. У 1840 г. яго наведала амерыканская навуковая экспедыцыя. У 1889 г. ён быў далучаны да брытанскіх каланіяльных уладанняў у Ціхім акіяне. У 1916 - 1938 гг. Арона знаходзілася ў канцэсіі прыватнай кампаніі, якая стварыла плантацыі какосавай пальмы.

У 1938 г. брытанскімі ўладамі на атоле было створана паселішча Арарыкі. Яго насельнікамі сталі тунгару з астравоў Гілберта. Да 1951 г. колькасць перасяленцаў дасягнула 560 чал. У выніку засухі 1963 г. калонія на атоле апынулася ў цяжкім становішчы і была эвакуявана.

У 1979 г. Арона трапіла пад юрысдыкцыю Кірыбаці.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]