Аршанскі павятовы рэвалюцыйны камітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аршанскі павятовы рэвалюцыйны камітэт — часовы рэвалюцыйны орган па ўстанаўленні савецкай улады і барацьбе з контррэвалюцыяй на тэрыторыі Аршанскага павета ў 19191920 гг. Дзейнічаў з 26 кастрычніка 1919 да лета 1920 гг. Створаны паводле пастановы Аршанскага павятовага выканкома Савета ў складзе Жалезнякова (старшыня), Масюты (сакратар), Ігнацьева, Шыліханава. Павятовы выканком часова быў распушчаны, уся грамадзянская і ваенная ўлада перайшла да рэўкома. На тэрыторыі павета было абвешчана ваеннае становішча. Ваколіцы Оршы ў радыусе 25 вёрст аб'яўляліся ў стане аблогі. Грамадзянскія і ваенныя ўстановы павінны былі выконваць усе загады і распараджэнні рэўкома. У адрозненне ад многіх іншых гарадоў у Оршы працягваў дзейнічаць гарадскі Савет, праходзілі павятовыя з'езды Саветаў. Пры неабходнасці рэўком умешваўся ў дзейнасць дзяржаўных, ваенных і гаспадарчых органаў, грамадскіх арганізацый, распускаў сходы апазіцыйнага характару. Разам з надзвычайнай камісіяй арыштоўваў прадстаўнікоў апазіцыйных сіл, правёў рэгістрацыю асоб польскай нацыянальнасці і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Башко, П. К. Аршанскі павятовы рэвалюцыйны камітэт / П. К. Башко // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. – С. 55 — 56. — ISBN 5-85700-074-2.