Арэальная лінгвістыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Арэальная лінгвістыка — раздзел мовазнаўства, які даследуе арэалы моўных з’яў, іх тыпы і ўзаемадзеянне.

Асноўныя прынцыпы арэальнай класіфікацыі моў распрацаваў у 1925 італьянскі лінгвіст М. Барталі, які паказаў, што ўзаемадзеянне арэалаў блізкіх ці функцыянальна тоесных з’яў можа разглядацца з пункту погляду дыяхраніі (г. зн. часавых адносін): адны арэалы ўяўляюць інавацыі (новыя з’явы, якія распаўсюджваюцца), іншыя — архаізмы (старыя з’явы, што звужаюць сваю тэрыторыю). Ад іх узаемнага размяшчэння залежаць т.зв. нормы арэалаў.

Сучасная арэальная класіфікацыя моў займаецца інтэрпрэтацыяй моўных фактаў, здабытых лінгвістычнай геаграфіяй і пададзеных графічна ў выглядзе большых або меншых масіваў, размешчаных асобна ці ў кантакце паміж сабой. Налажэнне арэалаў розных інавацыйных з’яў, якія характарызуюць асобную мову ці моўную супольнасць, утварае т. зв. арэальную структуру гэтай мовы ці супольнасці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цыхун Г. Арэальная тыпалогія славянскіх моў. — Мн., 1988.