Асака Хоста

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асака Хоста

Асака Хоста пад нумарам 2
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carex hostiana DC.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  501231
NCBI  13399
EOL  1124252
IPNI  300208-1
TPL  kew-227413

Асака Хоста (Carex hostiana) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства асаковых, які сустракаецца на балотах і забалочаных лугах, часцей на карбанатных глебах.

Ареал[правіць | правіць зыходнік]

Скандынавія, Атлантычная, Сярэдняя і Усходняя (частка Прыбалтыкі, Украіны, Пскоўскай і Ленінградскай абласцей Расіі) Еўропа, Міжземнамор'е. Акрамя таго, пашырана і ў паўночна-ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі, галоўным чынам, на Лабрадоры і ў прылеглых раёнах[3][4]. У Беларусі сустракаецца лакальна на ўсходняй мяжэ арэалу[5].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мае прамастаячае лісце з вострымі канцамі і гладкім краем, з аднаго боку шэрае, з другога цёмна-зялёнае. Сцяблы рабрыстыя, прамастаячыя, вышынёй 25-40 см, часам да 60 см[6]. Суквецце — колас, плод — арэшак[5][7].

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Уключаны ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Украіны, Ленінградскай вобласці[5][7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Flora Severni Ameriky (англ.)
  4. Карта арэалу
  5. а б в Асака Хоста ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)
  6. GRULICH, Vit; REPKA, Radomir. Carex L.. In KUBAT, Karel et. all.. Klic ke kvetene Ceske republiky. Praha : Academia, 2002. s. 801—820. (cesky)
  7. а б Осока Хоста Архівавана 30 жніўня 2011. (руск.)
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
статус віду не вызначаны

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]