Перайсці да зместу

Асобая нарада пры НКУС СССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Асобая нарада пры Калегіі ГПУ», пазней — «Асобая нарада пры Калегіі АГПУ», «Спецыяльная Нарада пры НКУС СССР», «Спецыяльная Нарада пры МГБ СССР»; ОСО) у СССР у 19221953 гадах — пазасудовы орган, які меў паўнамоцтвы разглядаць крымінальныя справы па абвінавачваннях у дзеях, якія пагражаюць савецкаму ладу (контррэвалюцыйная прапаганда і агітацыя, здрада Радзіме, дэзертырства у ваенны час, шкодніцтва і т. д.), і выносіць прысуды па выніках расследавання, а таксама пераглядаць рашэнні Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР. Асобая нарада мела права выносіць прысуды пра турэмнае зняволенне, спасылцы ці высыланню абвінавачваных, а таксама пра ўжыванне іншых мер пакарання. У 1941-1945 гадах магло прыгаворваць да смяротнага пакарання. Асобую нараду не варта блытаць з «Асобымі тройкамі НКУС».