Атава (трава)

Aтава — трава, якая вырасла ў той жа год на кармавых сенажацях пасля скошвання, страўлення або выпасу свойскай жывёлы. На натуральных сенакосах ураджай сена звычайна складае 30 — 50 % ураджаю першага ўкосу.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лічыцца, што атава больш сакавітая і мяккая за траву першага ўкосу. Атаву сушаць на сена, сілас, з яе вырабляюць травяную муку.
На пашы пасля страўлення атава адрастае некалькі разоў у залежнасці ад атаўнасці (біялагічнай здольнасці раслін адрастаць за кошт утварэння бакавых парасткаў), надвор'я і прыёмаў догляду пашы. Высокую атаўнасць на пашы маюць райграс пашавы (Lolium perenne), мятліца лугавая (Apera spica-venti), аўсяніца чырвоная (Festuca rubra), канюшына раллявая (Trifolium arvense). Ураджайнасць атавы вышэйшая ў раёнах з вільготным кліматам і на ўрадлівых глебах. Яе можна павялічыць у 2—3 разы ўнясеннем пасля скошвання (страўлення) азотных угнаенняў , асабліва разам з паліваннем.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ата́ва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 64. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Ата́ва // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Галоўная рэдакцыя Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1977. — Т. 1: А — В / [рэдактар М. П. Лобан]. — С. 294. — 604 с.