Перайсці да зместу

Атлант Баранавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Атлант  — беларускі жаночы валейбольны клуб з горада Баранавічы.

У 1993 годзе ў Баранавічах па ініцыятыве Паўла Чачота была створана жаночая каманда на базе Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднання «Блакіт» для ўдзелу ў другім нацыянальным чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь. У сезоне 1994/1995 каманда была перайменавана ў «Тэкстыльшчык».

Пачынаючы з 1996 года, дзякуючы дапамозе дырэктара завода Уладзіміра Уладзіміравіча Рашэткі, каманду патрымлівае Баранавіцкі станкабудаўнічы завода «Атлант».

У 2001 годзе быў уведзены спартыўны комплекс «Атлант», на базе якога праводзяцца спаборніцтвы па валейболе.

  • Блакіт (1993—1994)
  • Тэкстыльшчык (1994—1995)
  • Атлант (1995—2004)
  • Атлант-БарДУ (2004—2012)
  • Атлант (з 2012)

Чэмпіянат Беларусі па валейболе сярод жанчын

Дзівізіён Б Чэмпіяната Беларусі па валейболе сярод жанчын

  • Чэмпіён (3) 2017/2018, 2019/2020, 2021/2022
  • Бронзавы прызёр (1) 2018/2019

Кубак Беларусі па валейболе сярод жанчын

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Ліга Чэмпіянат Беларусі Кубак Заўвагі
2003-04 Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр
2004-05 Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр
2005-06 Вышэйшая ліга Чэмпіён
2006-07 Вышэйшая ліга Сярэбраны прызёр
2007-08 Вышэйшая ліга Чэмпіён
2008-09 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік
2009-10 Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр
2010-11 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік
2011-12 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік
2012-13 Вышэйшая ліга Сярэбраны прызёр Уладальнік
2013-14 Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр Чвэрцьфінал
2014-15 Вышэйшая ліга 4 Фіналіст
2015-16 Вышэйшая ліга 4 4-е месца
2016-17 Вышэйшая ліга 4 4-е месца
2017-18 Першая ліга Чэмпіён
2018-19 Першая ліга Бронзавы прызёр
2019-20 Першая ліга Чэмпіён 1/8
2020-21 Вышэйшая ліга 7 Чвэрцьфінал
2021-22 Першая ліга Чэмпіён
2022-23 Вышэйшая ліга 4

Зноскі