Афшорная зона

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Афшорная зона (ад англ.: Off shore - па-за берагам) — тэрыторыя дзяржавы або яе частка, у межах якой для кампаній-нерэзідэнтаў дзейнічае асаблівы ільготны рэжым рэгістрацыі, ліцэнзавання і падаткаабкладання, як правіла, пры ўмове, што іх прадпрымальніцкая дзейнасць ажыццяўляецца па-за межамі гэтай дзяржавы. Для абазначэння афшорных зон у розных краінах выкарыстоўваюцца таксама тэрміны «падатковы прытулак», «падатковая гавань» або «падатковы рай» (англ.: «tax haven»).