Ахуранскае вадасховішча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ахуранскае вадасховішча (арм. Ախուրյանի ջրամբար) — вадасховішча ў ніжнім цячэнні ракі Ахуран, знаходзіцца на армяна-турэцкай мяжы. Пабудавана па дагаворы паміж СССР і Турцыяй, падпісаным у 1963 годзе, уведзена ў эксплуатацыю ў 1980 годзе. Працягласць — 20 кіламетраў (уздоўж мяжы), аб'ём вады ацэньваецца ў 525 млн м³. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель сельскагаспадарчага прызначэння па абодва бакі мяжы, плошча абрашаных зямель ацэньваецца ў 104 тысячы гектараў.

Ахуранскае вадасховішча