Аўграбіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аўграбіс
Augrabies Falls, March 2008.jpg
Вадаспад Аўграбіс, сакавік 2008
Размяшчэнне

Паўночна-Капская правінцыя, ПАР

Рака

Аранжавая

Вышыня

146 м

Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Аўграбіс (Aughrabies) — вадаспад на рацэ Аранжавая, у Паўночна-Капскай правінцыі ПАР. Вышыня 146 м. Размешчаны ў 500 км ад вусця. Патокі вады накіроўваюцца ў Скалістую цясніну, глыбінёй да 200 м і даўжынёй 18 км.

Назва Aughrabies вадаспаду даў фін Хендрык Якаб Вікар (Hendrik Jakob Wikar), які перапраўляўся праз раку ў 1778 годзе. Яна паходзіць ад слова з кайсанскіх моў Aukoerebis, якое азначае "месца вялікага шуму".

У 1954 годзе горад Апінгтон выступіў з ініцыятывай аб стварэнні на месцы вадаспаду нацыянальнага парку. 5 жніўня 1966 г. было абвешчана аб стварэнні нацыянальнага парку «Аўграбіс».

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

БЭ ў 18 тамах. Т.2, Мн., 1996, С.82