Аўкштайцкае ўзвышша
Выгляд
Аўкштайцкае ўзвышша (літ.: Aukštaičių aukštuma) — марэннае ўзвышша на ўсходзе Літвы, частка Балтыйскай грады, знаходзіцца паміж рэкамі Нярыс, Даўгава, Швянтоя і Жэймена, злучаецца са Свянцянскім узвышшам. Найвышэйшы пункт — 247 м.
Утварэнне ўзвышша звязана з дзейнасцю апошняга ледавіка, магутнасць адкладаў якога складае 80-150 метраў. Рэльеф узгорысты, на ўчастках, утвораных доннай марэнай, — хвалісты. Гэта самая азёрная частка Літвы: азёры займаюць больш за 6 % паверхні. Усходняя частка складзена пераважна пяскамі і супескамі, цэнтральная і заходняя — супескамі, суглінкамі і глінамі.